Пасля акцыі з банерамі затрымалі Змітра Дашкевіча
Змітра Дашкевіча затрымалі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Цяпер ён у Бараўлянскім РАУС. Пра гэта паведамляе блогер Эдуард Пальчыс, які стаў сведкам затрымання, перадае Радыё Свабода.
Тэлефон Бараўлянскага РАУС не адказвае.
Разам з Дашкевічам затрыманы актывіст Валер Жабрак за «транспартаванне незаконных прадметаў». Ён дапамагаў перавозіць банер «Курапаты - дарога смерці». Гэты банер Зміцер Дашкевіч усталяваў сёння каля рэстарацыі «Паедзем, паядзім».
«Курапаты — дарога смерці» — так называўся артыкул Зянона Пазьняка пра масавыя забойствы ва ўрочышчы, апублікаваны 30 гадоў таму.