Уладальнікі «Паедзем паядзім» пайшлі на хітрасць
Адміністрацыя рэстарана знайшла спосаб, як запускаць наведвальнікаў, пакуль ля галоўнага ўвахода ідзе пікет актывістаў.

Як паведаміў у сваім фэйсбуку Максім Вінярскі, уладальнікі "рэстарану на костках" пачалі карыстацца запасным ходам, праз які ўязджаюць тыя, каго не пусцілі пікетоўцы.
Так, спадарове, такiя справы, тых каго развярнулi з пераду кабаку запускаюць праз вароты з-заду... машына пры нас не спрабавала заехаць праз шлагбаум, але пара наведнiкау прайшла... Трэ ставiць другi пiкет.

Абарона Курапатаў трывае з 31 мая. Зараз актывісты нясуць вахту штодзень з 12 дня да 12 ночы. На днях уладальнік бізнесу Леанід Зайдес сустракаўся з Рыгорам Кастусёвым, каб абмеркаваць з ім варыянты вырашэння праблемы.