«Каліноўскі: асоба і легенда» — Не прапусціце прэзентацыі кнігі ў Мінску!

Хто ж такі Канстанцін Каліноўскі? Як ён жыў? За што змагаўся і самаахвярна памёр? Новыя цікавосткі і абставіны з жыцця нацыянальнага героя абяцае раскрыць аўтар — малады гісторык і журналіст Васіль Герасімчык.

vasil_herasimczyk.jpg


Цікава, што новае пакаленне гісторыкаў, што займаюцца тэмай Паўстання-1863, амаль выключна гарадзенцы: Алег Радзюк, Зміцер Матвейчык, Васіль Герасімчык. Кніга апошняга сёння, 9 лютага, будзе прэзентавацца ў Гродне, а ўжо 14-га — у Мінску.
Васіль Герасімчык — журналіст газеты «Народная воля», сталы аўтар «Новага Часу». Па адукацыі — гісторык. Скончыў з адзнакай універсітэты ў Гродне, Маскве і Торуні. Сфера навуковых зацікаўленасцяў — паўстанне 1863-1864 гадоў і асоба Канстанціна Каліноўскага. Таксама займаецца краязнаўствам.

vokladka_8.jpg


Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігі з аўтографам аўтара.
Імпрэза адбудзецца па адрасе: Мінск, вул. Румянцава, 13, Сядзіба ТБМ. 14 лютага, пачатак у 18:45. Уваход вольны.

Чытайце таксама артыкулы Васіля Герасімчыка на НЧ:
Паляванне на Каліноўскага
Авантурыст і шулер Міхал Валіцкі

Прафесійны паўстанец Ільдэфонс Анцыпа

Містык «Бацька Адам» Міцкевіч