Прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «1939 год і Беларусь: забытая вайна»
20 лістапада ў сядзібе выдавецтва «Галіяфы» па ў Мінску адрасе вул. Валгаградская, 4а адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «1939 ГОД І БЕЛАРУСЬ: ЗАБЫТАЯ ВАЙНА».
Галоўная думка кнігі — Другая сусветная вайна для Беларусі распачалася 1 верасня 1939 г., а не стала непрыемнай нечаканасцю толькі 22 чэрвеня 1941 г. Анатоль Трафімчык падрабязна
распавядзе, як Беларусь стала прасторай для размежавання ўплываў паміж нацысцкай Германіяй і камуністычным Савецкім Саюзам.
Адметная рыса кнігі — беларусацэнтрычная аргументацыя аўтара. Ён трапна аналізуе і пераасэнсоўвае погляды і ацэнкі суседзяў, вымалёўваючы ўласнае стаўленне да праблемы.
Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме «вызвалення» і «аб’яднання» Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады. Аўтар
сцвярджае, што справа аб’яднання беларускай тэрыторыі не абмежавалася толькі «уз’яднаннем» яе заходняй часткі з БССР. Дый «уз’яднання»
як тагога не было. А была хітрая крывадушная палітыка сталінскай дзяржавы, якая пераступала праз нацыянальныя інтарэсы і людзкія лёсы дзеля запаветнай мэты — ажыццяўлення ў свеце
сацыялістычнай рэвалюцыі.
20 лістапада а 19-ай гадзіне вы атрымаеце магчымасць «з першых вуснаў» азнаёміцца з пазіцыяй аўтара, задаць яму любыя пытанні і падыскутаваць наконт балючых праблем 1939 года ў
гісторыі Беларусі.
Чакаем!