Далідовіч: «Калі я выступаў на Алімпіядзе-1994 пад БЧБ-сцягам, ці значыць гэта, што я фашыст?»

Вядомы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч пракаментаваў навіну пра тое, што Генпракуратура рыхтуе дакументы аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі.

Сяргей Далідовіч. Фота: noc.by

Сяргей Далідовіч. Фота: noc.by

«На тэму сцяга. Калі прызнаюць БЧБ-сцяг экстрэмісцкім (не здзіўлюся) ці значыць гэта, што я фашыст, раз выступаў у Лілехамеры ў 1994 годзе пад гэтым сцяг? І Што рабіць з архіўнымі фота з той Алімпіяды — ірваць і спальваць, каб не расстралялі?» — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Сяргей Далідовіч — адзіны лыжнік у гісторыі, які прымаў удзел у 7 Алімпійскіх гульнях, а таксама ў 12 запар чэмпіянатах свету, пераможца этапу Кубка свету.
Нагадаем, напярэдадні Генеральная пракуратура Беларусі заявіла, што рыхтуе дакументы аб прызнанні экстрэмісцкімі бел-чырвона-белага сцяга і іншай сімволікі. Афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры патлумачыла, што ў ведамства паступіў зварот з просьбай аб гэтым, пад ім падпісалася больш за сотню чалавек. У сеціве адразу ж з'явілася петыцыя супраць прызнання бчб-сімволікі экстрэмісцкай. За некалькі гадзін яе падпісалі больш за 10 тысяч чалавек.
Паводле gomel.today