Вялікабрытанія назвала ўмовы ўдзелу ў спаборніцтвах спартсменаў з Беларусі
Вялікабрытанія агучыла ўмовы ўдзелу ў індывідуальных спаборніцтвах спартсменаў з Беларусі і Расіі на сваёй тэрыторыі. Яны павінны даказаць, што «з'яўляюцца незалежнымі і нейтральнымі»,заявіў міністр спорту Вялікабрытаніі Найджэл Хадлстан.
![top_seed_sabalenka_crashes_out_as_sakkari_advances_in_mexico.jpg top_seed_sabalenka_crashes_out_as_sakkari_advances_in_mexico.jpg](/img/v1/images/top_seed_sabalenka_crashes_out_as_sakkari_advances_in_mexico.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле яго слоў, міністэрства хацела б «атрымаць пісьмовае пацверджанне, што яны не атрымліваюць грошы ад Пуціна, Расіі ці Беларусі» — не маюць дзяржаўнага фінансавання. Але гэта яшчэ не ўсё. Спартсмены павінны гарантаваць, што «не будуць выказвацца ў падтрымку Пуціна, Расіі ці Беларусі».
Гэта будзе датычыць і ўдзелу тэнісістаў ва Уімблдоне — адным з самых прэстыжных спаборніцтваў у гэтым відзе спорту.
У той жа час міністэрства спорту Вялікабрытаніі зусім не супраць, калі нейкія віды спорту ці арганізацыі вырашаць увогуле забараніць удзел для беларускіх і расійскіх спартсменаў.
Паводле «Еўрарадыё».