128 майданаўцаў да гэтага часу знаходзяцца ў шпіталях

Усяго за час пратэстаў і крывавага супрацьстаяння ў цэнтры Кіева былі шпіталізаваныя 1108 чалавек.



383942712.jpg

Фота Радыё Свабода. Сілавікі страляюць са снайперскай вінтоўкі

Па стане на раніцу 3 красавіка ў бальніцах да гэтага часу знаходзяцца 128 актывістаў, якія атрымалі раненні падчас супрацьстаяння на Майдане Незалежнасці. Падчас акцыі пратэсту і крывавых сутыкненняў на Майдане, пачынаючы з 30 лістапада мінулага года, загінулі 103 чалавекі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У час абвастрэння супрацьстаяння ў канцы лютага ў медыцынскія ўстановы Кіева  звярнуліся 1 669 пацярпелых, 1 108 з іх былі шпіталізаваныя. Нагадаем, раней ГПУ затрымала 9 байцоў-снайпераў "Беркута" за забойства майданаўцаў.

Паводле tsn.ua