Арышты снайпераў у Кіеве, загад страляць у лютым даваў Януковіч

Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі генпракурора Украіны Алег Махніцкі.



1391088113_4871.jpg

Паводле яго словаў, загад аб выкарыстанні зброі супраць пратэстоўцаў у КіевеВіктар Януковіч аддаваў праз сваю Адміністрацыю, МУС і СБУ. Сам экс-прэзідэнт, які знаходзіцца ў Расіі, учора гэта адмаўляў.

Следчыя высветлілі, што ў людзей 18-21 лютага стралялі супрацоўнікі спецатрада "Беркут". 12 "беркутаўцаў" ужо затрымалі, а сярод іх камандзіра спецроты, паведамляе espreso.tv.  

Следчыя высветлілі, што прыцэльны агонь са снайперскай вінтоўкі СКС вёўся з будынка гатэля "Украіны". Што да снайпераў у іншых будынках у цэнтры Кіева, то дадзеныя правяраюцца.  

Фота — УНІАН



euroradio.fm