У Чорнае мора накіроўваецца амерыканскі эсмінец Donald Cook

Ён абсталяваны сістэмай супрацьпаветранай абароны Aegis.



1152507_031129_9x129304.jpg

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", прадстаўнікі Пентагона мяркуюць, што эсмінец можа з'явіцца ў Чорным моры на наступным тыдні. Колькі карабель там будзе знаходзіцца, пакуль невядома. Чакаецца, што Donald Cook паўдзельнічае ў сумесных вучэннях з караблямі Ваенна-марскіх сілаў краін-сябраў NATO.

Пентагон тлумачыць, што з'яўленне амерыканскага эсмінца выклікана падзеямі ў Крыме і мусіць запэўніць саюзнікаў ЗША ў тым, што "абавязацельствы ў рэгіёне" выконваюцца. На дадзены момант Donald Cook знаходзіцца ў Іспаніі. У Чорным моры па-ранейшаму знаходзіцца амерыканскі эсмінец Truxtun.

Нагадаем, сёння прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст заявіў, што ў Чорнае мора ваенна-марскімі сіламі ЗША накіроўваюцца "дадатковыя рэсурсы". Ён не ўдакладніў, што маецца на ўвазе. 

Паводле "Еўрарадыё"