Знойдзены падазраваныя ў крывавых беспарадках 13 сакавіка ў Данецку (+відэа)
Адзін чалавек арыштаваны і яшчэ восем чалавек ўзятыя пад хатні арышт за ўдзел у беспарадках 13 сакавіка ў Данецку. Міліцыі таксама ўстанавіла асобу, якую падазраюць у забойстве 22-гадовага студэнта Дзмітрыя Чарняўскага, — паведамляе "5 канал".
Зрэшты, пакуль забойцу не затрымалі. Праваахоўнікі просяць дапамагчы апазнаць чалавека па відэазапісы. Засняць падазраванага ўдалося польскаму журналісту. На відэа бачна, што чалавек хаваў нешта ў рукаве. Масавая бойка адбылася ў Данецку 13 сакавіка. Тады прарасейскія маладзёны збілі ўдзельнікаў мітынгу за адзінства Украіны на плошчы Леніна ў Данецку. У выніку сутыкненняў адзін чалавек загінуў і 25 пацярпелі.