З 23 па 25 кастрычніка ў Германіі праходзіць акцыя пратэсту «Сідарэнка, Вы — не наш амбасадар»
Акцыя пачалася ў Берліне перад Пасольствам Рэспублікі Беларусь.
Учора, 24. Кастрычніка, да акцыі далучыліся беларусы з горада Дзюсэльдорф і Брэмен, дзе гэтак жа было заяўлена, што:
Беларусы Германіі больш не будуюць ілюзій наконт таго, на чый бок ўстаў спадар Сідарэнка ў гэты гістарычны для Беларусі і яе народу момант. Сваім маўчаннем ён, як і многія іншыя служачыя дзяржапарату, падтрымлівае жыццяздольнасць злачыннага рэжыму.
"Нас абурае Вашае маўчанне спадар Сідарэнка!», Прагучала далей у выступе."Вы - Пасол дыктатара Лукашэнкі, банды алігархаў, групы запалоханых недальнабачных чыноўнікаў і групы сілавікоў, што тэрарызуюць мірных грамадзян нашай краіны!- Вы - не пасол беларускага народа!- Спадар Сідарэнка, Вы - не наш Пасол! ».
Грамадзяне РБ у Германіі заклікалі таксама Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, Федэральную канцылярыю, Прэзідэнта ФРГ а таксама нямецкіх прадпрымальнікаў не шукаць ніякіх кантактаў з беларускім Пасольствам або яго Паслом. Пасля заканчэння акцыяў былі запісаныя відэазвароту да пасла.
Паводле прэс-рэліза