Афганскае інфармагенцтва заявіла пра забойства талібамі мясцовага спевака

Мясцовы фолк-спявак быў забіты ў Афганістане, у раёне Андараб, паведамляе інфармагенцтва Asvaka News са спасылкай на экс-кіраўніка МУС Афганістана Масуда Андарабі.

download_246.jpg

Паведамляецца, што вядомага музыканта Фавада Андарабі забілі талібы. Раней яны таксама пераследавалі спевакоў і акцёраў, настойваючы, што публічнае выкананне музыкі забаронена ў ісламе.
Выданне Times Now нагадвае, што ў ліпені быў забіты афганскі паліцэйскі, вядомы сваімі гумарыстычнымі відэа, якія ён размяшчаў у сацсетках.
interfax.by