Амбасадар Украіны паслаў да д'ябла нямецкіх інтэлектуалаў, якія заклікаюць да перамоваў з Пуціным
Амбасадар Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік параіў «ісці да д'ябла» намейкім інтэлектуалам, якія заклікаюць да перамоваў з Расіяй, перадае hromadske.ua.
Група
нямецкіх інтэлектуалаў, у якую ўвайшлі навукоўцы і журналісты, выступіла з
адкрытым лістом. Яны заклікалі Захад спыніць вайну ва Украіне праз перамовы з
Расіяй, а праз не ваенную падтрымку УСУ.
На думку
падпісантаў, міжнародная супольнасць цяпер «не прыкладае ніякіх узгодненых
намаганняў для пачатку перамоваў». На іх думку, з тупіка можа вывесці
толькі «дыпламатычны наступ» і нельга лічыць, што Пуцін не хоча весці
перамовы.
Падпісанты
ліста лічаць перамогу Украіны ў вайне нерэальнай і прапануюць задумацца наконт
правільнасці паставак заходняй зброі ва Украіну.
«Перамогу
Украіны з адваёвай усіх акупаваных тэрыторый уключна з Данецкай і Луганскай
абласцямі і Крымам ваенныя эксперты лічаць нерэалістычным, бо Расія дамінуе ў
ваенным плане і мае магчымасці для далейшай ваеннай эскалацыі», — пішуць
яны.
Андрэй
Мельнік вядомы сваімі рэзкімі выказваннямі. Не так даўно ён абазваў канцлера
ФРГ Олафа Шольца пакрыўджанай кілбасой.
Паводле «Еўрарадыё».