На музычным фестывалі ў Германіі сабралі сродкі для палітвязняў гурта Irdorath
На фестывалі сярэднявечнай і фолк музыкі Feuertanz, які праходзіў у германскім Абенсбергу 24–25 чэрвеня, сабралі сродкі для ўдзельнікаў гурта Irdorath, якія знаходзяцца за кратамі за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Фота IRDORATH’s Vk
Было сабрана 4
тысячы еўра. Усе сродкі пойдуць на "элементарныя патрэбы" артыстаў,
паведамляе сайт фестывалю, паведамляе REFORM.
Музыкаў Irdorath затрымалі ў жніўні 2021 года. Іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК ("арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). Муж і жонка Уладзімір і Надзея Калач атрымалі па два гады калоніі, Антона Шніпа і Юлія Марчанка прысудзілі да паўтара года калоніі. Музыкі прызнаныя палітвязнямі.