У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст»
Оўпэн-эйр пройдзе на беразе Віслы на пляцоўцы павільёна «Fala» 10 ліпеня (наступная нядзеля).
Івэнт будзе арганізаваны ў фармаце сямейнага арт-пікніка, дзе да позняга вечара кожны зможа знайсці для сябе заняткі на любы густ.
На тэрыторыі «Гучна-фэсту» будзе працаваць фудкорт, а за ахаладжальныя напоі адказваюць адразу два бары: «Fala» і беларусы «Karma».
Увечары сучасная Беларусь загучыць з фестывальнай сцэны. У праграме: актрыса і спявачка Chornabrova, магутны рэпкор ад Цяпін Crew, касмічны этна-электронны дуэт Shuma, пастаянныя госці еўрапейскіх фестываляў Dlina Volny і любімцы публікі — «Разбітае Сэрца Пацана» ў поўным складзе.
10 ліпеня (нядзеля), 11:00 — 23:00, Fala — Pawilon nad Wisłą (bulwar Flotylli Wiślanej, przy Płycie Desantu). Уваход вольны.
Фестываль пройдзе ў рамках «Тыдня беларускай культуры». Частка ад атрыманых сродкаў пойдзе на дапамогу Украіне.
Калі вы мастак/чка, дызайнер/ка, мадэльер/ка ці крэатывіце неяк па-іншаму і жадаеце прыняць удзел у арт-маркеце, то запаўняйце анкету па спасылцы.