Гандлёвы абарот Беларусі з ЕС знізіўся на чвэрць

За пяць месяцаў 2022 года гандлёвы абарот Беларусі з краінамі Еўрасаюза ўпаў на чвэрць, сведчаць даныя Белстата.

eksport_foto.jpg


Калі ў 2021 годзе Беларусь нагандлявала таварамі з ЕС за студзень-травень на 6,26 млрд долараў, то ў 2022-м за такі ж перыяд — толькі на 4,69 млрд долараў, піша officelife.media.

Экспарт беларускіх тавараў у ЕС упаў амаль на 21% — да 2,9 млрд долараў (супраць 3,76 млрд долараў годам раней), імпарт знізіўся на амаль 31% — да 1,79 млрд долараў з 2,59 млрд долараў. Станоўчае сальда — 1,11 млрд долараў.

Па паслугах за студзень-травень 2022 года дадзеных пакуль няма, але за студзень-красавік абарот Беларусі з ЕС склаў 1,2 млрд долараў (падзенне — на 18,37%, у 2021 годзе — 1,47 млрд долараў), пры гэтым экспарт у 2022-м склаў 757,3 млн долараў (мінус 14,09%, 881,5 млн долараў), імпарт — 448,9 млн долараў (мінус 23,98%, 590,5 млн долараў).