Андрэй Садовы ідзе ў прэзідэнты Украіны
Мэра Львова Андрэя Садовага 3 студзеня абралі кандыдатам у прэзідэнты ад партыі "Самапоміч".
Кандыдатам у прэзідэнты ад партыі "Аб'яднанне" Самапоміч" выбралі мэра Львова Андрэя Садовага. Пра гэта паведамляе карэспандэнт hromadske.ua.
Андрэй Садовы ўпершыню стаў кандыдатам у прэзідэнты. За яго кандыдатуру на з'ездзе прагаласавалі 515 дэлегатаў палітычнай партыі.
Пасля абвяшчэння вынікаў галасавання Садовы заявіў: "Я разумею, што я іду на вайну. Я іду служыць ... Я гатовы аддаць сваё жыццё, таму што гэта наша Украіна, у нас іншай няма, і іншага шанцу не будзе. Мы павінны ісці зараз ў наступ і перамагаць".
Выбары прэзідэнта Украіны пройдуць 31 сакавіка 2019 года.