Комік Уладзімір Зяленскі ідзе ў прэзідэнты
Стэндап-комік і шоўмэн Уладзімір Зяленскі аб’явіў у эфіры ўкраінскага тэлеканалу «1+1», што будзе балатавацца ў прэзідэнты.
![29252787.jpg 29252787.jpg](/img/v1/images/29252787.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зварот Зяленскага быў паказаны перад выступам кіраўніка Украіны Пятра Парашэнкі.
Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года.
Рэйтынг патэнцыйных кандыдатаў узначальвае Юлія Цімашэнка. Другое-трэцяе месца ў Парашэнкі і Зяленскага.
Паводле belsat.eu