Беларусы Уроцлава заспявалі падчас акцыі салідарнасці (фота, відэа)

Учора, 5 снежня, ва Уроцлаве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасці.

photo_2021_12_06_08_13_12.jpg

За апошні год значна павялічылася колькасць беларусаў, якія з-за пераследу вымушаны былі пакінуць сваю Радзіму. Польша — адна з тых краін, якая гасцінна прымае беларусаў і становіцца для іх новым домам.


Учора беларусы Уроцлава падзякавалі Польшчы за тое, што робіцца для іх. Падчас акцыі яны заспявалі песню «Муры» на польскай мове.