Беларусы ЗША сустрэліся 27 сакавіка ў Саўт-Рыверы, каб адсвяткаваць Дзень Волі

Пра гэта распавядае на старонцы ў Фэйсбуку Вадзім Васільеў.

166131695_1088675871650917_2512304185693438851_o.jpg

Беларусы з Філадэльфіі, Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі і ваколіц сустрэліся 27 сакавіка ў Саўт-Рыверы, каб адсвяткаваць Дзень Волі.
25 сакавіка 1918 года - адна з найважнейшых дат у гісторыі суверэннай Беларусі. Менавіта ў гэты дзень Беларусь як самастойная адзінка ўпершыню з'явілася на палітычнай мапе свету. Устаўной Граматай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) было вызначана: «Беларусь у межах рассялення і колькаснай перавагі беларускага народа»..
Першая частка святкавання адбылася ў залі беларускага цэнтру. Удзельнікі правялі літаратурныя чытанні і віктарыну. Так сама ўдзельнікі мелі магчымасць праслухаць выступленіі гасцей мерыпрыемства: Зянона Пазняка, выбітнага палітыкаі дзяржаўнага дзеяча, лідара Беларускага Народнага Фронту і Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі ў канцы 80-х і пачатку 90-х; доктара Янку Запрудніка;  гісторыка і публіцыста, аднаго з самых актыўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, аўтара некалькіх навуковых працаў па беларускай гісторыі Віталя Зайку; Беларуска-Амерыканскае Згуртаванне «Пагоня» і беларускія музычныя шэдэўры.
Другая частка святкавання прайшла ў форме барбекю на свежым паветры. Аматары актыўнага адпачынку змаглі атрымаць задавальненне ад пагоднага вясновага дня.
У цэлым, сустрэча беларускай суполкі, як заўжды, была напоўнена не толькі мерапрыемствамі але і рацасцю яб’яднання.
«Я яшчэ раз пераканаўся ў тым, што беларусы-адзіная нацыя, магутная сваёй гісторыяй, памяццю і сваім адзінствам», — піша Вадзім Васільеў.