Белы дом абвясціў аб новай забароне на ваенную службу трансгендэраў
Амерыканскае кіраўніцтва ўвяло новыя забароны для службы трансгендэраў ў войску. Допуск трансгендэраў да ваеннай службы ў адміністрацыі ЗША лічаць «істотнай рызыкай».
Белы дом абвясціў аб новых абмежаваннях для службы трансгендэраў ў амерыканскай арміі. Згодна з новымі правіламі, абвешчанымі ў суботу, 24 сакавіка, ад ваеннай службы павінны быць адхіленыя тыя, хто ў сувязі з «цяжкасцямі ў гендэрнай ідэнтыфікацыі» маюць патрэбу ў «сур'ёзным медыцынскім абслугоўванні», уключаючы прыём медыкаментаў і аператыўнае ўмяшанне.
Кіраўнік Пентагона Джэймс Мэтыс і міністр унутранай бяспекі Кірстен Нільсэн прыйшлі да высновы, што допуск падобных навабранцаў да службы стаў бы «істотнай рызыкай» для ваенных поспехаў краіны. Такім чынам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад леташняга мемарандума па гэтым пытанні. У жніўні 2017 года Трамп падпісаў указ, які забараняе трансгендэраў служыць у войску. Аднак у кастрычніку суд Вашынгтона наклаў на ўказ часовую забарону. У снежні суд пастанавіў, што з 1 студзеня ў войска павінны прымаць і трансгендэраў. Белы дом звярнуўся ў апеляцыйны суд у штаце Вірджынія, аднак суд у горадзе Рычманда адхілілі запыт.
Гэтай забаронай Трамп мае намер ануляваць рашэнне свайго папярэдніка Барака Абамы, які дазволіў трансгендэрам ваенную службу. Трансгендэрамі называюць тых людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе ні з тым полам, з якім яны былі зарэгістраваныя пры нараджэнні.
Паводле Deutsche Welle