Беларус, абвінавачаны LifeNews у датычнасці да тэрактаў у Бельгіі, звернецца ў суд

Марат Юнусаў, якога расійскія СМІ абвінавацілі ў датычнасці да тэрактаў у Бельгіі, мае намер дамагацца афіцыйнага абвяржэння ў судзе. Пра гэта паведаміў тэлеканал ОНТ.



1021178070.jpg

«Ён называе ўсё, што адбылося, жахлівай памылкай і хоча звярнуцца ў суд, каб дамагчыся афіцыйнага абвяржэння», — прагучала ў эфіры тэлеканала, карэспандэнт якога пагутарыў з беларусам у Бельгіі, перадае БелТА.

Марат Юнусаў адзначыў: «Для мяне гэта быў шок, я адразу звярнуўся ў паліцыю і паказаў беларускі пашпарт». У паліцыі адказалі, што прэтэнзій да яго не маюць, дадаў ён.

Як паведамлялася, у дзень тэрактаў у Брусэлі, па папярэдняй інфармацыі, загінулі больш за 30 чалавек, звыш 310 пацярпелі. Параненых у выніку выбухаў у аэрапорце Брусэля і на станцыі метро Мальбек шпіталізавалі ў 25 розных бальніц, якія знаходзяцца па ўсёй краіне — ад Антвэрпэна да Льежа. Адразу пасля здзяйснення тэрактаў расійскі сайт LifeNews назваў падазраванымі траіх грамадзян Беларусі, у тым ліку Марата Юнусова. Пасля гэтыя падазрэнні не пацвердзіліся.

Паводле charter97.org