У Брусэлі дэманстрацыю нацыяналістаў разагналі вадамётамі

Паліцыя Бруселя ўжыла вадамёты супраць нацыяналістаў, якія перашкодзілі акцыі памяці ахвяраў тэракту. 
 



1043221572.jpg

Сутыкненне адбылося на плошчы Ла Бурс, куды прыносяць кветкі ў памяць пра ахвяраў выбухаў у аэрапорце і метро Бруселя.


Ультраправыя актывісты крычалі на мусульманак ў натоўпе, а таксама ўскідвалі рукі ў нацысцкіх вітаннях.


Па дадзеных De Standaard, на плошчу прыйшло каля 450 футбольных фанатаў у чорнай вопратцы, некаторыя актывісты зачынілі асобы шапкамі і шалікамі. Фанаты скандавалі слоган «Хуліганы Бельгіі. Гэта наш дом».

Выбухі ў метро і аэрапорце Брусэля адбыліся 22 сакавіка 2016 года. Па апошніх дадзеных, у выніку тэрактаў загінулі 28 чалавек. «Марш супраць страху», запланаваны на нядзелю, быў адменены ўладамі, каб не адцягваць паліцэйскіх ад расследавання тэрактаў.

Паводле meduza.io