Ад выбуху ў Лахоры загінулі 72 асобы
У Лахоры абвешчана трохдзённая жалоба. 30 з ахвяр — дзеці. Пакістанская групоўка Талібану «Джамат аль-Ахрар» заявіла, што мэтай тэракту былі хрысціяне.
Параненая ў выніку выбуху жанчына. Фота: KM Chuadary/AP
У выніку выбуху ў грамадскім парку Гульшан-і-Ікбал побач з вялікай дзіцячай пляцоўкай загінулі прынамсі 72 асобы (паводле стану на раніцу панядзелка) і каля 300 параненыя. «Guardian» падае, што большасць — жанчыны і дзеці.
Тэрарыст-смяротнік узарваў сябе ў нядзелю ўвечары ў месцы збору вялікай колькасці хрысціянаў, якія святкавалі ў парку Вялікдзень.
Паліцыя знайшла адну нагу і галаву тэрарыста. Гэта быў малады чалавек 23–25 гадоў. Спецыялісты мяркуюць, што ён меў на сабе 20 кг выбухоўкі.
Пра арганізацыю тэракту заявіла мясцовая фракцыя руху Талібан, "Джамат аль-Ахрар". Тэрарысты пацвердзілі, штомэтай выбуху былі менавіта хрысціяне, якія святкавалі сваё галоўнае свята.