Хадаркоўскі адмовіўся вяртацца ў Расію

Пытанне аб вяртанні былога кіраўніка «ЮКАСа» Міхаіла Хадаркоўскага з Германіі ў Расію «не стаіць на парадку дня». Пра гэта, як паведамляе Agence France-Presse, заявіла ў суботу, 21 снежня, дэпутат нямецкага парламента Марылуіза Бек пасля сустрэчы з вызваленым прадпрымальнікам у берлінскім гатэлі.



xodar.jpg

Міхаіл Хадаркоўскі цяпер знаходзіцца ў Берліне, куды ён прыбыў 20 снежня. У нядзелю былы кіраўнік «ЮКАСа» выступіць на прэс-канферэнцыі, дзе, як чакаецца, больш падрабязна раскажа пра свае планы.
Раней, у суботу, прэс-сакратар прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Хадаркоўскі можа вярнуцца на радзіму. «Ён вольны вярнуцца ў Расію. Абсалютна», — сказаў ён Agence France-Presse.
У Нямеччыне Хадаркоўскі знаходзіцца па дакументах, якія дапамог падрыхтаваць былы кіраўнік МЗС Германіі Ганс Дзітрых Геншэр. Па дадзеных СМІ, бізнэсоўцу выдалі дазвол, якіе дазваляе знаходзіцца ў еўрапейскай краіне да аднаго года.
Бізнэсмэн паляцеў у Нямеччыну адразу пасля вызвалення. Па дадзеных СМІ, з калоніі Хадаркоўскага забраў верталёт, які даставіў яго ў пецярбургскі аэрапорт «Пулкава». Адтуль былы кіраўнік «ЮКАСа» на прыватным самалёце дабраўся да Берліна. Пералёт забяспечыў Геншэр, які папрасіў кампанію Bettermann даць самалёт. Прадстаўнікі кампаніі паведамілі ІТАР-ТАСС, што не будуць выстаўляць рахунак за сваю паслугу.
Палітолаг Аляксандр Рар, які быў сярод тых, хто сустракаў Хадаркоўскага ў Берліне, раней заявіў, што вызваленне бізнэсмэна — справа «нямецкай тайнай дыпламатыі». У інтэрв'ю «РСН» ён растлумачыў, што нямецкія дыпламаты 2,5 года па закрытых дыпламатычных каналах прасілі расійскія ўлады вызваліць бізнэсмэна.
Выхад на свабоду Хадаркоўскага стаў магчымы дзякуючы памілаванню, якое падпісаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Аб сваім рашэнні кіраўнік дзяржавы заявіў 19 снежня. Пуцін патлумачыў, што Хадаркоўскі папрасіў яго аб гэтым з-за хваробы маці.
lenta.ru