Якая муха ўкусіла Пуціна?
Гэта, вядома, галоўная падзея года ў Расіі. Няхай Пуцін і зрабіў выгляд, што гэта нейкая другарадная навіна, пра якую можна паведаміць на хаду, па дарозе ў лімузін, пасля чатырохгадзіннай парожняй гаварыльні.
Нават пасля таго, як Пуцін сказаў, што падпіша ўказ аб памілаванні, многія не верылі, думаючы, што гэта нейкая разводка, блеф і таму падобнае.
Тут, сябры, справа больш ці менш відавочная.
Да Алімпіяды паўтара месяца. Гэта галоўны піяр-праект Пуціна. А справа ідзе да таго, што Гульні ў Сочы пройдуць пад акампанемент байкоту. Пасля таго, як у Сочы адмовіўся ехаць Абама, да нас
наогул можа ніхто не прыехаць.
Галоўны зэк, галоўны вораг рэжыму, галоўны сімвал агіднасці пуцінскага кіраваньня велікадушна адпушчаны. Самы час правесці аналогіі хоць з самім Нэльсанам Мандэлай. А тут яшчэ грынпісаўцаў
адпусцяць, а там, глядзіш, Pussy Riot выйдуць па амністыі.
Што ж тычыцца лёсу Міхал Барысыча, то я не ўпэўнены, што ён пойдзе ў вялікую публічную палітыку. Яму проста трэба цяпер пабыць з сям'ёй і папоўніць усё тое, чаго быў пазбаўлены ён, і былі
пазбаўленыя яго блізкія на працягу гэтых дзесяці гадоў.
Выйшаўшы з турмы з прашэннем аб памілаванні, Хадаркоўскі, вядома, ужо не падыходзіць ў сімвалы пратэсту. Пратэст — гэта рэч радыкальная, а радыкалы хацелі, каб МБХ непахісна сядзеў у казематах яшчэ
гадоў дзесяць, пакуль яны на волі будуць скандаваць яго імя.
І яшчэ аб адным я хачу сказаць абавязкова. Не пра Пуціна і не пра Хадаркоўскага. А пра Платона Лебедзева. Які сядзіць толькі таму, што быў сябрам Міхал Барысыча. Ён сеў раней Хадаркоўскага і ўсе
гэтыя гады заставаўся як быццам у ценю, але перажыў і пацярпеў ані не менш. Лебедзеў таксама павінен быць вызвалены!
Антон Арэх, echo.msk.ru