Пуцін: Хадаркоўскі папрасіў аб памілаванні
Указ аб вызваленні былога кіраўніка ЮКАСа будзе падпісаны ў бліжэйшы час, паабяцаў расійскі прэзідэнт.
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін паведаміў, што былы кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі падаў прашэнне аб памілаванні, якое ў бліжэйшы час будзе падпісана. Пра гэта Пуцін паведаміў журналістам пасля
вялікай прэс-канферэнцыі.
«Што тычыцца Хадаркоўскага, я ўжо пра гэта казаў, Міхаіл Барысавіч павінен быў у адпаведнасці з законам напісаць адпаведную паперу, ён гэтага не рабіў , але цяпер зусім нядаўна ён
напісаў такую паперу, і звярнуўся да мяне з прашэннем аб памілаванні», — распавёў Пуцін. «Ён правёў у зняволенні больш за 10 гадоў, гэта
сур'ёзны тэрмін, я лічу, што трэба прыняць рашэнне [аб памілаванні]», — дадаў ён.
Як патлумачыў Пуцін, у лісце Хадаркоўскі спасылаецца на «абставіны гуманітарнага характару» : «У яго хворая маці, і я лічу, што можна прыняць рашэнне, і ў бліжэйшы час
будзе падпісаны ўказ аб яго памілаванні», — распавёў
прэзідэнт.
Між тым абароне Хадаркоўскага нічога не вядома пра прашэнні аб памілаванні. « Ён [Хадаркоўскі] не звяртаўся з просьбай аб памілаванні, і ў апошні час мы не мелі інфармацыю, што нехта
звяртаўся за яго. Такой інфармацыі мы не маем, хоць на працягу ўсіх гэтых гадоў просьбы аб яго памілаванні ад розных асоб паступалі», — сказаў адвакат Вадзім Клюўгант.
Хадаркоўскі быў арыштаваны увосень 2003 г, былы кіраўнік МФА «МЕНАТЕП Платон Лебедзеў — у ліпені 2003 г. 31 мая 2005 г. яны былі асуджаныя Мяшчанскім судом Масквы да дзевяці
гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў махлярстве і нявыплаце падаткаў і этапаваныя ў калоніі. Пазней Масгарсуд знізіў ім пакаранне да васьмі гадоў кожнаму. Аб другой крымінальнай справе ў
дачыненні да Хадаркоўскага і Лебедзева стала вядома ў 2005 г. Калі завяршаўся першы судовы працэс у Мяшчанскім судзе.
Як гаворыцца на сайце прэс-цэнтра Хадаркоўскага, ён знаходзіцца за кратамі ўжо 3708 дзён, і павінен выйсці на волю праз 247 дзён. Платон Лебедзеў знаходзіцца ў зняволенні 3823 дня, да канца
тэрміну яму засталося 132 дня.
vedomosti.ru