Хадаркоўскі патлумачыў, чаму раней не падпісваў прашэнне аб памілаванні
У інтэрв'ю The New Times Хадаркоўскі пацвердзіў, што надалей не мае намеру займацца палітыкай і дамагацца вяртання актываў «ЮКАСа», а таксама патлумачыў, чаму доўгі час не пісаў прашэнне аб памілаванні.
Міхаіл Хадаркоўскі вернецца ў Расію, калі будзе ўпэўнены ў магчымасці наступнага выезду за мяжу. Пра гэта былы кіраўнік «ЮКАСа» заявіў у інтэрв'ю галоўнаму рэдактару The
New Times Яўгеніі Альбац. Па словах Хадаркоўскага, маці якога лечыцца ў Нямеччыне, названая ўмова з'яўляецца для яго галоўнай.
«Вядома», — адказаў Хадаркоўскі на пытанне
аб тым, ці паедзе ён у Расію, калі яму «дазволяць вярнуцца». Ён пацвердзіў, што чуў заяву прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, згодна з якой ніякіх перашкод для вяртання
экс-кіраўніка «ЮКАСа» няма. Пры гэтым Хадаркоўскі падкрэсліў, што яго сямейная сітуацыя патрабуе ўпэўненасці ў праве затым зноў пакінуць краіну.
Раней стала вядома, што Хадаркоўскі, які прыбыў у Берлін пасля вызвалення з калоніі 20 снежня, у бліжэйшы час вяртацца ў Расею не мае намеру. Пра гэта ў суботу, 21 снежня, заявіла пасля сустрэчы
з экс -кіраўніком «ЮКАСа» дэпутат нямецкага парламента Марылуіза Бек. Чакаецца, што больш падрабязна пра свае планы Хадаркоўскі раскажа на прэс - канферэнцыі ў нядзелю.
Між тым у іншым інтэрв'ю, расшыфроўку якога 22 снежня апублікаваў тэлеканал «Дождж», Хадаркоўскі удакладніў, што аб адсутнасці неабходнасці прызнаваць віну яму 12
лістапада паведаміў былы міністр замежных спраў Германіі Ганс Дзітрых Геншэр. Менавіта Геншэр, як раней ужо было вядома, арганізаваў пералёт Хадаркоўскага ў Берлін і асабіста сустрэў яго ў
аэрапорце.
Указ аб памілаванні Хадаркоўскага Уладзімір Пуцін падпісаў 20 снежня. Напярэдадні пасля завяршэння сваёй вялікай прэс-канферэнцыі прэзідэнт РФ паведаміў журналістам, што экс-старшыня
«ЮКАСа» падаў прашэнне аб памілаванні і ён мае намер гэта прашэнне задаволіць. Адразу ж пасля выхаду на волю з калоніі, дзе Хадаркоўскі адбываў тэрмін за эканамічныя злачынствы, ён
паляцеў у Нямеччыну.