Ці зменіцца рэжым пасля памілавання Міхаіла Хадаркоўскага?

Вялікая рэч — Алімпіяда. І — шырэй — знешні імідж. Pussy Riot, як і некалькіх «балотных» сядзельцаў, амністуюць. Міхаіла Хадаркоўскага мілуюць.



putin2.jpg

Не будзе, адпаведна, «трэцяй справы», згодна з якой пад жорны «правасуддзя» павінны былі трапіць эксперты, якія нібыта на грошы Хадаркоўскага абгрунтоўвалі лібералізацыю крымінальнага заканадаўства (пасля чаго ён атрымаў бы магчымасць выйсці на свабоду). У тым жа шэрагу — настолькі ж раптоўная заява міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова аб вяртанні Польшчы абломкаў прэзідэнцкага самалёта, які разбіўся ў Смаленску.
Дэмакратыя абрынулася на Расію, як тэатральная дэкарацыя — раптоўна і змятаючы на сваім шляху ўсё і ўся.

Ці азначае гэта, што Уладзімір Пуцін зладзіў адлігу ўручную? Адказ: не. Больш таго, рух рэжыму ў кірунку замаразкаў, забранзавення і адлівання ў граніце першай асобы працягнецца.


Кіраўнік дзяржавы эфектна размарозіў кропкі, вельмі балючыя з пазіцый знешняга іміджу Расіі. Астап Бэндэр любіў танныя эфекты. Пуцін любіць проста эфекты. Такія, каб усе на час замерлі ў здзіўленні. У цяперашняй сітуацыі вялікая ўдача, што дзяўчаты з Pussy Riot вернуцца да сваіх дзяцей, а Міхаіл Хадаркоўскі да сям'і і бацькоў. Але гэта і значыць таксама, што Пуцін прымаў гэтыя рашэнні, ні пра што не шкадуючы, — ён не баіцца дзяўчат з Pussy Riot, а пагарджае імі; ён мяркуе, што галоўны сядзелец краіны не небяспечны для яго палітычна.
А вось «пабочныя» эфекты ад палітыкі персаналісцкай улады ніхто не адмяняў. Ніхто не адмяняе рэпрэсіўнае заканадаўства, закон Дзімы Якаўлева, «духоўныя скрэпы» з спадарожнай гамафобіяй, дзяржаўнага капіталізму на ручным тормазе з заліваннем ўсіх праблем грашыма.
Разбалансаваную з пункту гледжання кіравання сістэму ўжо нельга размарозіць або рэфармаваць. Яна можа рухацца толькі ў адным кірунку — адзяржаўлення усяго, ліквідацыі эканамічнай, палітычнай, духоўнай, ментальнай канкурэнцыі. І , як казалі ў часы гістарычнага матэрыялізму, з гэтага шляху не павернем. Гэта не мерытакратычная сістэма, дзе натуральная селекцыя выштурхоўвае наверх лепшых і эфектыўных, а медыякратычная, дзе кіруе шэрасць (і маніпулятыўныя медыя ). І шэрасць выштурхоўвае лепшых людзей, якія вельмі б спатрэбіліся сваёй краіне.
novayagazeta.ru