CNN: Нідэрланды даказалі, што MH17 збілі баевікі
Згодна з дакладам нідэрландскіх экспертаў, малазійскі лайнер у ліпені 2014 над Данбасам збілі прарасійскія сепаратысты з дапамогай ракеты зямля-паветра.
Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы, што азнаёміліся са зместам папярэдняга дакладу.
Як удакладняе выданне, у дакуменце, які складаецца з некалькіх сотняў старонак, паказваецца дакладная мадэль ракеты, якая збіла самалёт, а таксама штохвілінны таймлайн палёту MH17.
Таксама ў дакладзе, па словах крыніцы, змяшчаецца крытыка дзеянняў кампаніі "Малайзійскія авіялініі", якая не ўлічыла засцярогі і працягвала лётаць над небяспечнай зонай.
Чакаецца, што канчатковая версія дакладу будзе апублікаваная ў першай палове кастрычніка 2015 года.
Раней Нідэрланды і Малайзія прапанавалі стварыць міжнародны трыбунал па гэтай справе. Украіна падтрымала гэтую ідэю. Адзінай краінай, якая выступае катэгарычна супраць стварэння трыбунала
з'яўляецца Расія, хоць яна і абвінавачвае ў катастрофе ўкраінскіх вайскоўцаў.
Таксама Расея мае прэтэнзіі да праекту канчатковай справаздачы Нідэрландаў аб катастрофе і патрабуе ўнесці ў яго змяненні.
Паводле "Украінскай праўды"