У Дэбальцава адкрыюць "прыёмную Пуціна"
У акупаваным Дэбальцава пры мясцовым аддзяленні арганізацыі "Данецкая рэспубліка" плануюць адкрыць "прыёмную Пуціна"

Як адзначаецца ў анонсе, "прыёмная" будзе працаваць тры дні з 10:00 да 16:00.
Пры гэтым абяцаюць усе звароты перадаць асабіста прэзідэнту, Расіі", паведамляе informator.lg.ua.
Дэбальцава — горад ва Украіне, адзін з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў краіны. Баі за горад Дэбальцава аднавіліся ў сярэдзіне студзеня. Сапаратысты акружылі ў гэтым раёне украінскіх вайскоўцаў. Баі працягваліся каля месяца. 18 лютага паведамлялася, што горад перайшоў пад кантроль самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР).
Па дадзеных Генштаба Украіны, страты Кіева склалі 22 чалавекі. У ДНР паведамілі пра тры тысячы загінулых ўкраінскіх ваенных.
У той жа час, паводле ацэнак "кіраўніка ДНР" Аляксандра Захарчанкі, баевікі панеслі страты забітымі ў 30 чалавек. Кіеў налічыў амаль тры тысячы загінулых з боку сепаратыстаў.