Чорны панядзелак. Дасье ў карыкатурах
У панядзелак 5 жніўня фондавыя рынкі ва ўсім свеце перажылі абвал. У свеце запахла новай рэцэсіяй. За сітуацыяй назіралі і карыкатурысты.
Усё пачалося ў Японіі. Японскі фондавы індэкс Nikkei 225 упаў на 12,4% У нейкі момант базавы індэкс упаў на 13,4% (гэта самае значнае падзенне з 1987 году). Але японцы не прычым. Абвал выклікала занепакоенасць інвестараў станам амерыканскай эканомікі і ўзмацненне асцярог з нагоды магчымай рэцэсіі. Схему выбуху крызісу адлюстраваў мастак выдання The Global Times.
![1_1040.jpg 1_1040.jpg](/img/v1/images/1_1040.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1723379395&w=528)
Так ці інакш, услед за Японіяй абрынуліся галоўныя азіяцкія рынкі. Страціў і ключавы індэкс ЗША. Вось так бачыць гэта адзін з амерыканскіх графікаў.
![2_935.jpg 2_935.jpg](/img/v1/images/2_935.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1723379416&w=528)
Сімвалам цяперашняга абвалу традыцыйна стаў «мядзведзь», паколькі жывёла аддае перавагу таму, каб ціснуць суперніка ў процівагу быку, які наадварот, паднімае ворага ўгару. Многія мастакі выкарыстоўваюць фігуру мядзведзя для ілюстрацыі крызіснай сітуацыі.
![3_811.jpg 3_811.jpg](/img/v1/images/3_811.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1723379440&w=528)
Трэба сказаць, што навіна аб абвале на рынках не так моцна трывожыць людзей, колькі асцярогі рэцэсіі — вынік цвёрдай «пасадкі» эканомікі ЗША. У выпадку рэалізацыі такога сцэнара рост беспрацоўя і інфляцыі непазбежны. Жах перад рэцэсіяй — тэма малюнку наступнай карыкатуры.
![4_720.jpg 4_720.jpg](/img/v1/images/4_720.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1723379470&w=528)
Трывожныя навіны з фондавых рынкаў паспрабавалі выкарыстоўваць палітыкі. Адзін з мастакоў-прыхільнікаў Трампа намаляваў Байдэна ў выглядзе лекара, які зрабіў няўчасную аперацыю пацыенту пад назвай «амерыканская эканоміка».
![5_663.jpg 5_663.jpg](/img/v1/images/5_663.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1723379494&w=528)
Спецыялісты пераконваюць, што казаць пра новы глабальны крызіс не варта. Пры гэтым у ФРС ЗША цяпер ёсць інструменты, якія здольныя ў выпадку пагаршэння сітуацыі ў амерыканскай і сусветнай эканоміцы стымуляваць рост.
Але тут ёсць адзін нюанс. Справа ў тым, што навіна пра абвал на рынках дапоўніла агульную негатыўную карцінку на планеце. Ва Украіне і на Блізкім Усходзе вайна, у Вялікабрытаніі масавыя беспарадкі, У Штатах палітычная напружанасць, а тут яшчэ і пагроза рэцэсіі. Відавочна, што людзі могуць неадэкватна ўспрымаць сітуацыю. На гэтым малюнку сям'я баіцца ўключаць тэлевізар, паколькі там перадаюць толькі дрэнныя навіны: войны, ураганы, а зараз яшчэ і рэцэсія.
![6_494.jpg 6_494.jpg](/img/v1/images/6_494.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1723379526&w=528)