Данія можа заблакаваць пракладку «Паўночнага патоку–2»
Парламент Даніі можа прыняць закон, які забароніць будаўніцтва газаправода "Паўночны паток–2". У "Газпраме" ведаюць пра планы Капенгагена.
Парламент Даніі стварыў прававую аснову для блакавання ў нацыянальных водах
газаправода "Паўночнай паток–2".
Пасля прыняцця адпаведных паправак да законаў урад атрымае магчымасць забараняць пракладку кабеляў і труб па дацкіх тэрыторыях, кіруючыся знешнепалітычнымі і абароннымі меркаваннямі. Раней ведамства пры вынясенні такіх рашэнняў маглі ўлічваць толькі пытанні бяспекі і экалогіі.
У расійскай кампаніі "Газпрам", чыім праектам з'яўляецца "Паўночны паток–2", заявілі, што ў Маскве ведаюць пра планы Даніі наконт змянення заканадаўства. Аднак запыт на пэўны маршрут па пракладцы газаправода быў дасланы яшчэ ў красавіку.
У "Газпраме" будуць чакаць развіцця падзей і сачыць за рэакцыяй на свой запыт.
Нямецкі палітык ад партыі "Зялёных" Райнхард Бюцікофер (Reinhard Bütikofer) вітаў ініцыятыву Даніі. "Гэта магутны зваротны ўдар для "Газпрома" і яго праекта газаправода", — заявіў Бюцікофер. На яго думку, цяпер варта чакаць, што расійскі газавы канцэрн будзе вымушаны перапланаваць праект.
"Паўночны паток–2" выклікае пытанні і ва Усходняй Еўропе
Газаправод "Паўночны паток–2" выклікае шмат пытанняў. І найперш непакояцца краіны Усходняй Еўропы.
У фінансаванні праекта, агульны кошт якога ацэньваецца ў 9,5 мільярда еўра, удзельнічае цэлы шэраг заходніх фірмаў: нямецкія Wintershall і Uniper, нідэрландска-брытанская Royal Dutch Shell, аўстрыйская OMV, французская Engie.
Трубы плануецца пракласці па дне Балтыйскага мора, непадалёк ад ужо існуючага газаправода "Паўночны паток". Гэта б дало магчымасць ужо ў 2019 годзе значна павялічыць аб'ём расійскага газу, які пастаўляецца ў Еўропу ў абыход Украіны.
Паводле www.dw.com