Расія. У 2018-ты без Пуціна?

Расійскі апазіцыянер Вячаслаў Мальцаў, які збег за мяжу, назваў новую дату антыпуцінскай рэвалюцыі.

hqdefault_9.jpg

Нагадаем, што спачатку яна планавалася на 5 лістапада гэтага года. У выніку атрымалася не рэвалюцыя, а маштабныя арышты расіян, падазраваных у сімпатыях да Мальцава. 

Паводле версіі следства, прыхільнікі Мальцава па ўсёй Расіі рыхтавалі выбухі, падпалы і масавыя беспарадкі. 

Цяпер палітык, які жыве ў Парыжы, агучыў новы план, які складаецца з двух этапаў. 15 снежня павінен прайсці «Марш мільёнаў», а 31 снежня — інтэрнэт-флэшмоб «Новы 2018 год без Пуціна». 

Хаця ў сацсетках ужо з’явіліся адпаведныя ролікі і заклікі, пакуль поспех абодвух акцый сумнеўны. На гэта раз ад яе дыстанцыяваліся апазіцыянеры накшталт Навальнага. Такую пазіцыю можна патлумачыць жорсткім характарам рэпрэсій: пасля 5 лістапада адразу шэсць прыхільнікаў Мальцава былі абвінавачаныя ў тэрарызме.

Паводле расійскай прэсы