Расія ўзброіць беларускае войска ў выпадку «нарастання пагрозы Саюзнай дзяржаве»
Пагадненне заключанае тэрмінам на 5 гадоў і будзе аўтаматычна працягваецца на наступныя 5-гадовыя перыяды.
Сёння, 1 снежня, партал pravo.by апублікаваў міжурадавае беларуска-расійскае пагадненне аб сумесным тэхнічным забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў.
Яно было падпісанае ў Мінску 2 лістапада 2016 года, а набыло моц 14 лістапада 2017 года.
У прыватнасці, у шостым артыкуле пагаднення адзначаецца:
«Дазабеспячэнне ўзбраеннем і вайсковай тэхнікай, іншымі матэрыяльнымі сродкамі беларускай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) арганізуецца Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі ва ўзгодненых аб’ёмах за кошт наяўных запасаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў перыяд нарастання ваеннай пагрозы Саюзнай дзяржаве і ў ваенны час».
У дакуменце таксама адзначаецца, што ў перыяд непасрэднай пагрозы агрэсіі запасы ўзбраення і вайсковай тэхнікі, прызначаныя для расійскай часткі рэгіянальнай групоўкі войскаў, «могуць перамяшчацца на стацыянарную матэрыяльна-тэхнічную базу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». А ў ваенны час стацыянарная матэрыяльна-тэхнічная база беларускага войска будзе выкарыстоўваецца сумесна.
Пагадненне заключана тэрмінам на 5 гадоў і будзе аўтаматычна працягваецца на наступныя 5-гадовыя перыяды, калі ніводный з бакоў не заявіць аб сваім намеры спыніць яго дзеянне.