Дасье ў карыкатурах: Як свет смяецца з Лукашэнкі
Няма сумневаў, што наша краіна перажывае гістарычны час. Таму яшчэ ніколі беларуская тэматыка не была так маштабна прадстаўленая на старонках замежных СМІ. У тым ліку, у карыкатурах.
![1_321.png 1_321.png](/img/v1/images/1_321.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Найбольш замежнікаў уразіў брутал на беларускіх выбарчых участках, які ўлады нават не хавалі, робячы стаўку на гвалт. На малюнку выдання Cagle Cartoon Лукашэнка хваліцца, што зрабіў на выбарах усіх апанентаў адным не хітрым прыёмам.
![efp1fw9xsaawrt_.jpg efp1fw9xsaawrt_.jpg](/img/v1/images/efp1fw9xsaawrt_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А вось мастак з рэсурсу Cartoon movement параўнаў выбарчы працэс у РБ з тэхналогіяй па вытворчасці туалетнай паперы.
![3_277.jpg 3_277.jpg](/img/v1/images/3_277.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Натуральна, заўважылі мастакі і тое, як улада паводзіла сябе з апазіцыйнымі кандыдатамі. На малюнку International Heralld Tribune паліцэйскіх інструктуюць катаваць усіх кандыдатаў акрамя афіцыйнага.
![4_266.jpg 4_266.jpg](/img/v1/images/4_266.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Асобна звяртаецца ўвага на тое, што грознага дыктатара з вялізарным сілавым апаратам па сутнасці прымусіла баяцца звычайная кабета. Мастак Deutche Welle для раскрыцця тэмы выкарыстаў бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».
![5_250.jpg 5_250.jpg](/img/v1/images/5_250.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яшчэ адным сюжэтам для мастакоў сталі спробы заблакаваць інтэрнэт. Мастак з рэсурсу Irancartoon іранізуе наконт таго, як можа выглядаць альтэрнатыўны канструктыўны Instagram ад беларускай улады.
![6_160.png 6_160.png](/img/v1/images/6_160.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Натуральна, шмат каго на Захадзе турбуе, як будзе паводзіць сябе Пуцін, які патэнцыйна можа ўзяць цяперашні беларускі рэжым пад крыло. Хаця, на думку нідэрландскай газеты De Telegraph, гэта АГЛ ужо не дапаможа.
![7_117.jpg 7_117.jpg](/img/v1/images/7_117.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Цікава, што падзеі ў Беларусі таксама становяцца для еўрапейцаў нагодай для крытыкі сваіх палітыкаў. Напрыклад, мастак рэсурсу высмеяў французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона. Той асудзіў паліцэйскі гвалт на беларускіх вуліцах, забыўшы як жорстка паводзіць сябе французскі спецназ у дачыненні да мясцовых маніфестантаў.
![8_98.jpg 8_98.jpg](/img/v1/images/8_98.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Не забыліся мастакі і высмеяць нерашучасць лідараў Еўрасаюзу. На карыкатуры выдання Politico Еўрасаюз дапамагае зрынуць дыктатара арыгінальным спосабам.
![9_84.jpg 9_84.jpg](/img/v1/images/9_84.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А далей за ўсіх, падаецца, пайшоў нідэрландскі мастак Цьер Роуадс (Tjeerd Royyads). Ён мяркуе, што прага беларусаў да дэмакратыі дапаможа ўмацаваць дэмакратычны лад у самой Еўропе, дзе некаторым урадам усё часцей уласцівы папулізм і аўтарытарызм.