Для ўдзелу ў ланцугу ад Вільні да мяжы Беларусі зарэгістраваліся амаль 50 тысяч чалавек

Амаль 50 тыс. чалавек зарэгістраваліся для ўдзелу ў масавай акцыі ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі, падчас якой удзельнікі стануць у «жывы ланцуг» ад Вільні да мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў нядзелю ў эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміла адна з яе арганізатараў Габія Мілашутэ.

3d3de82c_a641_42a4_8a9e_0d2f17f5eeee_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s_fia2i.jpg


«Да ўдзелу зарэгістравана 48 тыс.чалавек. Напэўна, такіх было б і больш, але вырашана спыніць рэгістрацыю, каб пазбегнуць затораў і хаатычнага збору людзей», — сказала яна.
Акцыя пачнецца на Кафедральнай плошчы ў цэнтры літоўскай сталіцы, адтуль удзельнікі стануць да пасольства Беларусі, а затым па аўтамагістралі Вільня—Мінск расцягнуцца да кантрольна-прапускнога пункта Медзінінкай на літоўска-беларускай мяжы.
Працягласць «ланцужка» складзе каля 35 км. У акцыі прыме ўдзел прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа, аб чым паведаміла яго прэс-служба.
NN.by