Delfi: расійскія войскі ў Беларусі сцягваюць да мяжы з Літвой

Літоўскія журналісты паведамляюць, што вялікая расійская вайсковая прысутнасць на тэрыторыі Беларусі цяпер усё больш пагражае іх краіне, а не толькі ўкраінскаму боку, піша «Свабода».

mi_24_1.jpg

На спадарожнікавых здымках бачныя ўдарныя верталёты Мі-24 і вайскова-транспартныя Мі-8 на аэрадроме, які знаходзіцца ўсяго за 35 км ад мяжы з Літвой, піша Delfi. Вайсковыя верталёты мабілізуюцца ў той час, калі Расія запускае стратэгічныя ядзерныя вучэнні «Гром», якія апісваюцца як пагрозлівы сігнал паўночнаатлантычнаму альянсу не ўмешвацца ў тое, што можа пачацца ва Украіне ў найбліжэйшыя дні.
На лідскім аэрадроме, як сведчаць здымкі са спадарожніка Maxar, знаходзяцца каля 50 вайсковых верталётаў Расіі.
У гэты час расійскія войскі ўсё яшчэ канцэнтруюцца на поўдні Беларусі, у раёне Гомля, з дзясяткамі ўдарных верталётаў і штурмавікоў Су-25, дыслакаваных на авіябазах у Лунінцы і Рэчыцы.
«І гэтага Расіі, здаецца, мала — Крэмль, які заявіў нядаўна аб адводзе войскаў, здаецца, толькі ўзмацніў канцэнтрацыю сваіх сіл у Беларусі», — гаворыцца ў артыкуле літоўскага выдання.
Згодна з некаторымі ацэнкамі, колькасць расійскіх войскаў у Беларусі складае больш за 30 тысяч асабовага складу, агулам да 190 000 сцягнутыя да межаў Украіны.