Расійскія вайскоўцы застаюцца ў Беларусі

Адпаведнае рашэнне прынялі Пуцін і Лукашэнка, паведаміла Мінабароны Беларусі 20 лютага.

77a684d382df09b89008e7e09d07e8e2.jpg

Расійскія вайскоўцы застаюцца ў Беларусі, сумесныя вучэнні працягнуцца. Такая інфармацыя стала вядомая 20 лютага, у нядзелю.
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін падчас падвядзення папярэдніх вынікаў завершанага сумеснага аператыўнага вучэння «Саюзная рашучасць - 2022» заявіў аб тым, што суседнія з Беларуссю краіны «напампоўваюцца самай сучаснай зброяй», рыхтуюцца да наступальных дзеянняў і праводзяць незразумелыя вучэнні і аперацыі паблізу межаў Беларусі.
«У Еўропе вельмі моцна запахла порахам. Яе мэтанакіравана падштурхоўваюць да вайны», — так абгрунтаваў Віктар Хрэнін працяг расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі.
Нагадаем, паводле выведданых спецслужбаў заходніх краін, у тым ліку Вялікабрытаніі і ЗША, менавіта Расія рыхтавала наступальныя вайсковыя дзеянні ў дачыненні да Украіны. Прадстаўнікі РФ неаднаразова абвяргалі гэтую інфармацыю і заяўлялі аб вывадзе войскаў з Беларусі пасля завяршэння вучэнняў.