Ва Украіне ўжо восьмы раз адзначаюць Дзень памяці Герояў Нябеснай Сотні

Як перадае Укрінфарм, гэты Дзень адзначаецца штогод 20 лютага згодна з указам Прэзідэнта ад 11 лютага 2015 года «Аб пашане подзвігу ўдзельнікаў Рэвалюцыі Годнасці і ўвекавечанні памяці Герояў Нябеснай Сотні».

njabesnaja_sotnja.jpg

У нядзелю, 20 лютага, ва Украіне ўжо восьмы раз адзначаюць Дзень памяці Герояў Нябеснай Сотні.
Менавіта гэтымі днямі падчас Рэвалюцыі Годнасці супрацьстаянне паміж украінскім народам і тагачасным рэжымам дасягнула свайго піку. 20 лютага 2014 года загінула найбольш актывістаў Майдану.
Сумны спіс Нябеснай Сотні адкрыўся 22 студзеня 2014 года, калі ад агнястрэльных раненняў падчас сутыкненняў у цэнтры сталіцы загінулі актывісты Майдана Сяргей Нігаян і Міхаіл Жызнеўскі. У той жа дзень у лесе пад Кіевам было знойдзена цела са слядамі катаванняў актывіста Юрыя Вярбіцкага. Да 18 лютага 2014 года ўжо налічвалася 9 загінулых. З 18 па 20 лютага на Майдане загінула больш за ўсё людзей — 78 чалавек, пасля 20 лютага — яшчэ 20. Усе яны ўвайшлі ў мемарыял змагароў за ўкраінскую незалежнасць — у Нябесную Сотню.
105 Героям Нябеснай Сотні пасмяротна прысвоена званне Герой Украіны, а трое іншаземцаў — грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі і грамадзяне Грузіі Зураб Хурцыя і Давід Кіпіяні — пасмяротна ўзнагароджаны ордэнамі Герояў Нябеснай Сотні.
17 лютага 2021 года Вярхоўная Рада прызнала Рэвалюцыю Годнасці адным з ключавых момантаў украінскай дзяржавы і выразнікам нацыянальнай ідэі свабоды.