Макрон і Пуцін дамовіліся аб сустрэчы кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне

Прэзідэнты Расіі і Францыі Уладзімір Пуцін і Эмануэль Макрон правялі чарговую тэлефонную размову. Яна адбылася па ініцыятыве французскага боку.

putin_makron.jpg


Паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, яна зноў датычылася сітуацыі вакол Украіны і гарантый бяспекі, піша REFORM.by.

Падчас гутаркі была выказаная сур'ёзная заклапочанасць у сувязі з рэзкім пагаршэннем становішча на лініі судакранання ў Данбасе. Пуцін заявіў, што прычынай эскалацыі з'яўляюцца правакацыі ўкраінскіх сілавікоў, Захад напампоўвае Украіну ўзбраеннямі, што падштурхоўвае яе да ваеннага рашэння «праблемы Данбаса».

Па словах Пуціна, Кіеў толькі імітуе перамоўны працэс і адмаўляецца ад рэалізацыі Мінскіх пагадненняў.

«З улікам вастрыні ўтворанага становішча, прэзідэнты прызналі мэтазгодным актывізаваць пошук рашэнняў дыпламатычнымі сродкамі па лініі знешнепалітычных ведамстваў і палітсаветнікаў лідараў краін — удзельніц Нармандскага фармату», — гаворыцца ў прэс-рэлізе расійскага боку.

У Крамлі лічаць, што кантакты закліканы спрыяць аднаўленню рэжыму спынення агню і забеспячэнні прагрэсу ў справе ўрэгулявання канфлікту вакол Данбаса.

Пуцін зноў акцэнтаваў неабходнасць таго, каб ЗША і НАТА з усёй сур'ёзнасцю паставіліся да патрабаванняў Расіі па забеспячэнні гарантый бяспекі і адрэагавалі на іх канкрэтна і па сутнасці.

Бакі дамовіліся аб працягу кантактаў на розных узроўнях.

Паводле інфармацыі прэс-службы Эмануэля Макрона, суразмоўцы прыйшлі да згоды ў наступных пытаннях:

  • аднаўленне працы ў Нармандскім фармаце на аснове абменаў і прапаноў, зробленых Украінай у апошнія дні;
  • інтэнсіўная праца, якая дазваляе ў бліжэйшыя гадзіны правесці сустрэчу трохбаковай кантактнай групы з мэтай атрымання ад усіх бакоў абавязацельстваў па спыненні агню на лініі судакранання;
  • неабходнасць аддаць прыярытэт дыпламатычнаму вырашэнню бягучага крызісу і зрабіць усё магчымае для дасягнення гэтага. З гэтай мэтай у бліжэйшыя дні і тыдні будзе праводзіцца інтэнсіўная дыпламатычная праца. Міністр па справах Еўропы і замежных спраў Жан-Іў Ле Дрыян у бліжэйшыя дні сустрэнецца са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, і з гэтай мэтай у Парыжы будзе праведзена некалькі кансультацый;
  • дыпламатычная праца павінна дазволіць дасягнуць прагрэсу на аснове апошніх абменаў думкамі з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў (еўрапейцаў, саюзнікаў, расійцаў і ўкраінцаў), каб, пры наяўнасці ўмоў, прывесці да сустрэчы на вышэйшым узроўні для вызначэння новага парадку міру і бяспекі ў Еўропе;
  • кіраўнікі дзвюх дзяржаў узялі на сябе цвёрдыя абавязацельствы распачаць усе дзеянні, каб пазбегнуць эскалацыі, знізіць рызыкі і захаваць мір.