Наўседа: Перамяшчэнне расійскіх і беларускіх войск патрабуе дадатковых мер на ўсім усходнім флангу НАТА

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што знаходжанне расійскіх войск у Беларусі стварае пагрозы не толькі для суседніх краін, але і для бяспекі Еўропы ў цэлым.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева


«Заявы аб падаўжэнні пазачарговых расійскіх і беларускіх ваенных манеўраў на тэрыторыі Беларусі ствараюць напружанасць і пагрозы не толькі для суседніх краін, але і для бяспекі Еўропы ў цэлым. Невыкананне публічна абвешчаных тэрмінаў правядзення ваенных вучэнняў з'яўляецца яшчэ адным сур'ёзным парушэннем абавязацельстваў па Венскай дамове. Незвычайнае па сваіх маштабах і тэрмінах перамяшчэнне расійскіх і беларускіх войскаў патрабуе дадатковых мер стрымлівання і бяспекі ў Літве і на ўсім усходнім флангу НАТА. Разам з нашымі саюзнікамі мы зробім усё магчымае, каб ні ў кога не ўзнікла ні найменшага жадання праверыць нашу прыхільнасць да бяспекі і абароне адзін аднаго», — гаворыцца ў заяве Гітанаса Наўседы на яго старонцы ў Фэйсбуку.
Між тым пасля таго, як стала вядома, што ў Беларусі будзе працягнута праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы і расійскія войскі не будуць выведзены з беларускай тэрыторыі, літоўскі бок заявіў, што гатовы павялічыць кантынгент сіл НАТА, а таксама выдзеліць дадатковыя сродкі на закупкі ўзбраенняў.
Таксама міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас заявіў, што лічыць знаходжанне расійскіх войск у Беларусі акупацыяй. На яго думку, у выпадку поспеху меркаванага расійскага ўварвання ва Украіну гэтыя сілы могуць быць накіраваны супраць Літвы і Польшчы.