Тры авіякампаніі адмовіліся ад палётаў ва Украіну
Гаворка ідзе аб швейцарскіх авіялініях — Swiss Airlines, аўстрыйскіх авіялініях і нямецкай авіякампаніі Lufthansa, паведамляе korrespondent.net. Палёты прыпыняюцца да канца гэтага месяца.
Швейцарскія авіялініі (Swiss
Airlines) нават адмовіліся ад выкарыстання неба Украіны для транзітных рэйсаў.
Па словах прадстаўніка аўстрыйскіх авіяліній, фармальна прыпыненне пачынае дзейнічаць з нядзелі, але ў гэты дзень яшчэ будуць здзейсненыя асобныя рэйсы, каб пасажыры маглі вярнуцца ў свае краіны.
Міністэрства інфраструктуры просіць украінскія авіякампаніі запусціць дадатковыя рэйсы па маршрутах нямецкага перавозчыка Lufthansa. З 21 лютага па 28 лютага ён тыдзень не будзе лётаць у Кіеў і Адэсу. Хоць асобныя рэйсы з Кіева і Адэсы будуць здзяйсняцца яшчэ сёння і заўтра.
Паведамляецца, што на сёння прапрацоўваюцца некалькі рашэнняў. У прыватнасці, Lufthansa можа перадаць магчымасць перавозкі пасажыраў па яе маршрутах кампаніям-сябрам — Star Alliance і іншым партнёрам.
«Міністэрства інфраструктуры вядзе перамовы з украінскімі авіяперавозчыкамі аб магчымасці хутчэйшага запуску дадатковых рэйсаў на маршруты, якія кампанія Lufthansa Group не зможа выконваць», — гаворыцца ў паведамленні.
Ryanair жа запэўніў, што будзе лётаць у Кіеў да «савецкага» ўварвання.