Дональд Туск: Палітыка замірэння агрэсара прыводзіць да новых праяваў гвалту
Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск вечарам у суботу, 24 студзеня, абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам абстрэл Марыупаля.
Пра гэта Туск напісаў у сваім Twitter.
«Тэрміновая размова па тэлефоне з прэзідэнтам Парашэнка аб тым, што міжнародная супольнасць павінна зрабіць ва ўмовах росту гвалту ва ўсходняй Украіне», — адзначыў ён.
Urgent phone call with Pres Poroshenko on what international community should do in face of increasing violence in east of #Ukraine
— Donald Tusk (@eucopresident) 24 января 2015Паводле яго слоў, Еўрапейскі саюз павінен весці сваю палітыку, пазбавіўшыся ад ілюзій.
«Яшчэ раз: спробы замірэння агрэсара прыводзяць да новых праяваў гвалту. Час нарошчваць нашу палітыку, заснаваную на халодных фактах, а не ілюзіі», — дадаў Туск.
Once again, appeasement encourages the aggressor to greater acts of violence. Time to step up our policy based on cold facts, not illusions
— Donald Tusk (@eucopresident) 24 января 2015