Міхалок пераязджае ва Украіну

Лідар гурту «Brutto» (былы «Ляпіс Трубяцкі») Сяргей Міхалок і яго прадзюсар Антон Азізбекян звярнуліся да віцэ-прэм'ера — міністра культуры
Вячаслава Кірыленкі з просьбай дапамагчы ў атрыманні права на пастаяннае пражыванне ва Украіне. 



Пра гэта паведамілі УНН ў прэс-службе Міністэрства культуры.
 
 
Сяргей Міхалок патлумачыў, што падтрымка групай «Ляпіс Трубяцкі» рэвалюцыйных падзей ва Украіне негатыўна і варожа ўспрымаецца ўладамі Беларусі і Расіі, якія ствараюць перашкоды для паўнавартаснага творчага працэсу.
 
 
Таму Міхалок і яго прадзюсар, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства, вырашылі атрымаць права на пастаяннае пражыванне ва Украіне. Сяргей Міхалок распавёў, што ў 2015 годзе яго група плануе два ўсеўкраінскія канцэртныя туры, запіс новага альбома і кліпаў ва Украіне, дадае УНН.
 
 
Вячаслаў Кірыленка звярнуўся з лістом да міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава з просьбай як мага хутчэй даць дазвол на пастаяннае пражыванне ва Украіне Міхалку і Азізбекяну.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: