Пуцін: Украінская армія — гэта натаўскі легіён
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што ўкраінская армія — гэта натаўскі легіён, які перасьледуе не нацыянальныя інтарэсы Украіны, а мае намер дасягнуць геапалітычных мэтаў стрымлівання Расіі.

«Мы часта кажам: украінская армія, украінская армія. Насамрэч жа, хто там ваюе? Там сапраўды часткова афіцыйныя падраздзяленні ўзброеных сілаў, але ў значнай ступені гэта так званыя
«добраахвотніцкія нацыяналістычныя батальёны», — сказаў Пуцін падчас сустрэчы са студэнтамі Нацыянальнага мінеральна-сыравіннага універсітэта
«Горны» у Санкт-Пецярбургу.
Ён дадаў: «Па сутнасці, гэта ўжо не армія, гэта замежны легіён, у дадзеным выпадку замежны натаўскі легіён, які, вядома, не пераследуе нацыянальныя інтарэсы Украіны. Там зусім іншыя
мэты, і звязаныя яны з дасягненнем геапалітычных мэтаў стрымлівання Расіі, што абсалютна не супадае з нацыянальнымі інтарэсамі ўкраінскага народа».
kontrakty.ua