Чужой сярод сваіх: Орбан 17 лютага сустрэнецца з Пуціным
Расійскі прэзідэнт наведае Венгрыю з рабочым візітам 17 лютым, — пра гэта венгерскім СМІ паведаміў міністр замежных спраў краіны Петэр Сійярта (Szijjártó Péter).
Пуцін правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам. Сярод тэм, якія будуць абмяркоўвацца — пытанні па двухбаковых палітычных і эканамічных адносінаў, энергетычнай бяспекі
і ўзброенага канфлікту ў Украіне.
Улічваючы санкцыі Еўрапейскага саюза супраць Расіі і расійскае эмбарга, якія прывялі да значнага падзення эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, тэм для абмеркаванняў на
сустрэчы будзе шмат, — сказаў міністр, адзначыўшы.
Энергетычная бяспека будзе яшчэ адным пытаннем на парадку дня, паколькі гэтае пытанне стала больш важным і своечасовым ў сувязі з адменай праекта Паўднёвы паток, — дадаў міністр.
Нагадаем, што апошнім часам Венгрыя ўсё больш крытыкуе палітыку ЕС у дачыненні Расіі. Паралельна Орбан робіць крокі, якія ідуць у разрэз з агульнай палітыкай ЕС. Так, напрыклад, Расатам атрымаў права на рэканструкцыю Пакшскай АЭС. Венгрыя заўсёды выступае супраць чарговых санкцый супраць Расіі. Нядаўна Орбан прапанаваў Расіі венгерскія газасховішчы для запампоўкі газу. З боку афіцыйнага Будапешта ўжо не раз гучалі заклікі да падзелу Украіны.
Калі да гэтага дадаць яшчэ і антыдэмакратычную палітыку, якую праводзіць Орбан, і яго захапленне Пуціным, становіцца зразумелым, што галоўная праблема ЕС — не Грэцыя, а хутчэй Венгрыя, якая вельмі хутка крочыць да дыктатуры.