Пушкоў у ПАСЕ пераконвае, што ва Украіне не адбылося ні аднаго тэракту
Кіраўнік дэлегацыі РФ кажа, што ўрад Украіны імкнецца "здушыць тых, хто хоча культурнай аўтаноміі".
Фота Вести.ру. Пушкоў: мы не чулі ні аб адным тэракце ў Украіне
Сёння, 27 студзеня, кіраўнік дэлегацыі расійскага парламента ў ПАСЕ Аляксей Пушкоў запэўніваў, што ва Украіне за перыяд канфлікту на Данбасе не адбылося ні аднаго тэракту. Як піша "Європейська праўда", пра гэта ён заявіў падчас дэбатаў адносна Украіны на пасяджэнні ПАСЕ. "Не трэба давяраць толькі таму, што вы чуеце ад афіцыйнай Украіны і некаторых СМІ. Нам кажуць, што там тэрарысты. Калі б гэта былі тэрарысты, мы б чулі пра тэракты. А іх няма, мы не чулі ні аб адным тэракце ў Украіне!" — сцвярджае ён.
"Урад Украіны накіроўвае на Данбас ўсё больш узброеных падраздзяленняў, каб здушыць тых, хто хоча больш паўнамоцтваў і культурнай аўтаноміі", — дадаў ён.
Таксама Пушкова заявіў, што лічыць прыхільнікаў аўтаноміі Данбаса "мірнымі людзьмі", якія высоўваюць "мірныя патрабаванні".
Нагадаем, Украіну ўжо некалькі месяцаў "ліхаманіць" ад крывавых тэрактаў. У канцы снежня 2014 года ва Украіне адбыўся цэлы шэраг дыверсій — у Адэсе пад грузавым цягніком узарвалі выбухоўку, а ў Кіеве гранату кінулі пад ногі народным дэпутатам. Апошнія тэракты, ужо ў новым годзе, былі ў Адэсе, Харкаве, Валновахе і Марыупалі.
ТСН.ua сабраў у інтэрактыўнай карце ўсе найбуйнейшыя тэракты і дыверсіі.