Абама і Меркель: Расія павінна панесці адказнасць
Прэзідэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель абмеркавалі ў аўторак падчас тэлефоннай размовы сітуацыю ва Украіне.

Лідары дзвюх краін выказалі занепакоенасць з нагоды «значнага росту гвалту», паведамляецца ў заяве Белага дому.
Барак Абама і Ангела Меркель пагадзіліся з тым, што Расія павінна несці адказнасць за падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны і невыкананне сваіх абавязацельстваў у рамках Мінскіх дамоўленасцей. Лідэры дзвюх краін таксама казалі пра важнасць хутчэйшага завяршэння падрыхтоўкі «важкага пакета фінансавай дапамогі» Украіне.
Гутарка двух лідараў адбыўся праз некалькі гадзін пасля таго, як кіраўнікі краін-сябраў Еўрасаюзу далі ўказанне міністрам замежных спраў разгледзець магчымасць увядзення новых санкцый супраць Расіі. Такім чынам Еўрасаюз адрэагаваў на новы наступ прарасійскіх баевікоў у Данбасе.