Расія прапанавала абмяняць Надзею Саўчанку на адмену санкцый у ПАСЕ

Расіяне прапануюць адпусціць украінскую лётчыцу і народнага дэпутата Надзею Саўчанка ў абмен на санкцыі. Такая прапанова прагучала падчас нефармальных кансультацый у Страсбургу.



sauczanka.jpg

Расійская дэлегацыя ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) абмеркавала магчымасць выпусціць на свабоду Саўчанку і яшчэ некалькіх украінцаў-закладнікаў. У абмен РФ спадзяецца цалкам аднавіць свае правы ў рамах ПАСЕ.
Пацвердзіў абмеркаванне падобнай прапановы пасол па асобых даручэннях МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.
«Прапанова расіянаў абмяняць зняцце санкцый у ПАСЕ на Саўчанку: рэтвіт — адхіліць, падабаецца — прыняць. Цяжка, але давайце сумленна», — напісаў дыпламат.
26 студзеня падчас пасяджэння профільнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы расійская дэлегацыя афіцыйна заявіла, што падтрымлівае рашэнне аб вызваленні Саўчанкі. Прадстаўнік расійскай дэлегацыі Ігар Марозаў сказаў, што падтрымлівае неабходнасць неадкладнага вызвалення лётчыцы.
glavcom.ua